Гісторыя

Кампанія Nilfisk ганарыцца сваёй больш чым стагадовай гісторыяй

У 2016 годзе Nilfisk афіцыйна адсвяткавала сваё 110-лецце. Кампанія была заснавана ў 1906 годзе ў капенгагенскай майстэрні П. А. Фіскерам — маладым інжынерам, які захапляўся рухавікамі.

Менавіта прага да пазнання, жаданне выкарыстаць тэхнічны патэнцыял і амбіцыі стварэння міжнароднай кампаніі падштурхнулі Педэра Андэрсэна Фіскера стварыць свой бізнес 110 гадоў таму. Ён заснаваў кампанію пад назвай Nilfisk.

Праз 110 гадоў супрацоўнікі Nilfisk кіруюцца тымі ж самымі ідэямі ўкаранення інавацыйных тэхналогій і грандыёзных праектаў. Кампанія Nilfisk з'яўляецца адным з сусветных лідараў па вытворчасці прафесійнай ачышчальнай тэхнікі. У нашым штаце каля 5500 супрацоўнікаў, якія працуюць у 45 краінах па ўсім свеце. Іх дзейнасць грунтуецца на багатым 110-гадовым вопыце дзейнасці кампаніі ў сферы прыбірання.

Глядзіце падрабязней у раздзеле, прысвечаным нашаму 110-летнему юбілею. Тут прыведзена многа фатаграфій, выказванняў і памятнай інфармацыі з гісторыі кампаніі ад заснавання да нашых дзён


 
 

Заснавана на бязмежнай цікаўнасці

Паспрабуйце ўявіць прыбіранне дома пасля вялікага святкавання дня нараджэння без дапамогі спецыяльнай тэхнікі. Перанясіцеся назад у часе, калі пыл з дываноў і абіўкі мэблі выбіваўся ўручную, а шчоткі, швабры і анучы лічыліся самымі сучаснымі прыладамі для прыбірання. У той час нарадзіўся заснавальнік кампаніі Nilfisk П.А. Фіскер.

Фіскер атрымаў адукацыю інжынера-электрыка і захапляўся электрычнымі рухавікамі. Ён заснаваў сваю кампанію ў 1906 годзе і пачаў вытворчасць рухавікоў для кавамолак, станкоў, вентылятараў і дрылёў. З самага пачатку П.А. Фіскер марыў мець міжнародную кампанію, якая будзе прадаваць тавары па ўсім свеце. Сапраўдны прарыў адбыўся, калі ён стварыў сучасны пыласос, які важыў усяго 17,5 кілаграм і якім мог кіраваць усяго адзін чалавек! У часы, калі для кіравання машынамі для прыбірання патрабавалася чатыры ці больш чалавек, мадэль Nilfisk C1 стала рэвалюцыйным рашэннем.

Да цяперашняга часу геній вынаходніка першых машын для прыбірання не ставіцца пад сумненне. Машыны для прыбірання застаюцца простым і ідэальным рашэннем пастаяннай праблемы — рэчы забруджваюцца, і іх трэба чысціць без вялікіх намаганняў.

Пашырэнне і рост

Кампанія Nilfisk пашыралася на працягу дзесяцігоддзяў павольна і паступова, а сапраўдны скачок адбыўся ў канцы 1980-х гадоў.

Мы ўвайшлі ў склад групы NKT; мэты і памкненні новых уласнікаў дазволілі кампаніі Nilfisk зрабіць вялікі скачок наперад. З таго часу наша мэта — быць адным з буйнейшых сусветных гульцоў на рынку прафесійнага абсталявання для прыбірання. Набыўшы мноства кампаній у мэтах пашырэння свайго асартыменту і прысутнасці на новых рынках, кампанія Nilfisk зараз прадстаўлена ва ўсіх частках свету, прапаноўваючы разнастайныя рашэнні па прыбіранні, якія адпавядаюць самым розным патрабаванням.

П.А. Фіскер ганарыўся бы такімі вынікамі. Сёння яго мара ажыццявілася.​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​

Гісторыя кампаніі Nilfisk — 100 гадоў у 2006 годзе

 


​​​​






​​