Hazardous dust

Што датычыцца бяспекі працоўных месцаў і патэнцыяльна небяспечных узроўняў запыленасці, існуюць тры класы пылу, уздзеянне якога падвяргае рызыцы здароўе чалавека: L (нізкая ступень рызыкі), M (сярэдняя ступень рызыкі) і H (высокая ступень рызыкі). Кампанія Nilfisk можа прапанаваць фільтры і абсталяванне, сертыфікаванае па класах L, M або H у адпаведнасці з вышэйпрыведзеным еўрапейскім стандартам. Для забеспячэння поўнай бяспекі кампанія Nilfisk таксама распрацавала спецыяльную пылаахоўную сістэму.

Фільтры HEPA і ULPA варта згадаць асобна.

Гэта фільтры, якія забяспечваюць высокую і ўльтравысокую абарону ад пылу (HEPA — High Efficiency Particulate Air, высокаэфектыўны фільтр для ачысткі паветра, і ULPA — Ultra Low Particulate Air, фільтр для ачысткі паветра, забруджанага ўльтрадробнымі часціцамі, адпаведна, або скарочана — H і U).

Усе фільтры Nilfisk высокай эфектыўнасці і ўльтравысокай эфектыўнасці (іншая назва — абсалютныя фільтры) выпрабоўваюцца і сертыфікуюцца ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са строгімі патрабаваннямі стандарту EN 1822-1.

 

 
​​​​​​​​​​
Выберыце лінейку прадукцыі
Звяжыцеся з намі, каб даведацца больш