Перавагі

Высокаэфектыўныя воданагравальнікі EcoBoiler​


Кампанія Nilfisk была першым пастаўшчыком апаратаў высокага ціску для мыцця гарачай вадой, у якія былі ўбудаваны высокаэфектыўныя воданагравальнікі згодна з патрабаваннямі заканадаўства Еўрапейскага саюза. Эфектыўнасць абсталявання Nilfisk да сённяшняга дня застаецца адной з самых высокіх на рынку — у межах 92–93 %. Наша сістэма падвойнага праходу са шпулькай лабірынтавага тыпу забяспечвае высокую тэмпературу вады на выхадзе пры нізкіх эксплуатацыйных выдатках. Двайная эканомія для карыстальніка! Нізкае спажыванне паліва эканоміць сродкі, пры гэтым выкарыстанне больш гарачай вады таксама скарачае час прыбірання і, адпаведна, агульныя выдаткі на ваду, паліва, электраэнергію і працу.
Воданагравальнік EcoPower можа працаваць у эканомным рэжыме: задайце тэмпературу 60 градусаў, а не поўную магутнасць, і спажыванне паліва знізіцца на 20 %. Тэмпература вады абмяжоўваецца разам са скарачэннем спажывання паліва. Такія характарыстыкі ідэальна падыходзяць там, дзе высокая тэмпература не патрабуецца, напрыклад, пры мыцці машын.

 


​​​​​​QuickService і EasyClean

Кампанія Nilfisk таксама развівае сваю сетку сэрвісных цэнтраў для забеспячэння аптымальнай прадукцыйнасці і працаздольнасці свайго абсталявання. Як і ў выпадку з механічным абсталяваннем, рэгулярнае тэхнічнае абслугоўванне падаўжае тэрмін службы вашага апарату высокага ціску. Гэта абслугоўванне павінна быць простым і інтуітыўна зразумелым і павінна забяспечваць скарачэнне часу прастою тэхнікі і выдаткаў на яе эксплуатацыю.

Зручны доступ да дэталей забяспечваецца дзякуючы лёгкаму адкрыванню карпусоў і прамым доступам да асноўных кампанентаў. Час на тэхнічнае абслугоўванне клапанаў, ушчыльнікаў і іншых дэталей помпы, якія падвяргаюцца зносу, можна звесці да мінімуму.

Дызайн абсталявання Nilfisk забяспечвае не толькі эканомію грошаў…Мы таксама звяртаем увагу на аспекты, звязаныя са здароўем і добрым самаадчуваннем аператараў нашага абсталявання.



 

 

Надзейныя помпы з доўгім тэрмінам службы

Большасць нашых помпаў — аксіяльна-поршневыя з нахіленай шайбай, у якіх прымяняюцца толькі якасныя і каразійна-ўстойлівыя матэрыялы, напрыклад, латунныя насадкі. Помпы маюць доўгі тэрмін службы і простыя ў абслугоўванні. Нашы помпы прамысловага тыпу могуць працаваць з марской вадой і з вадой высокай тэмпературы.

Даведацца больш​


Эфектыўныя рухавікі, якія не патрабуюць абслугоўвання, з сістэмай старт-стоп.

Нашы 4-полюсныя (1450 аб/хв) і 2-полюсныя (2800 аб/хв) рухавікі маюць паветранае ахалоджванне, не патрабуюць абслугоўвання, з'яўляюцца эфектыўнымі і забяспечваюць скарачэнне страт энергіі падчас эксплуатацыі. Аўтаматычныя сістэмы старт-стоп з маментальным спыненнем або затрымкай па часе забяспечваюць спыненне працы рухавіка, калі мыйка не выкарыстоўваецца. Усе рухавікі аснашчаны тэрмааховай.


 

 

 

 

Функцыя інтэлектуальнага абслугоўвання (Intelligent Service Control)

Высокатэхналагічныя мадэлі для мыцця гарачай вадой аснашчаюцца функцыяй інтэлектуальнага абслугоўвання Intelligent Service Control — сістэмай дыягностыкі, якая паведамляе пра адхіленні ў працы і дазваляе прыняць неабходныя меры або неадкладна звязацца з нашай сэрвіснай службай. Своечасовае выяўленне няспраўнасці можа скараціць выдаткі на абслугоўванне і час прастою тэхнікі.


Сістэма актывацыі помпы струменем вады

Многія мадэлі для мыцця халоднай і гарачай вадой сярэдняга і прэміяльнага класа аснашчаны сістэмай актывацыі помпы струменем вады. Гэта рашэнне дазваляе знімаць ціск у насадцы, шлангу і пісталеце ў рэжыме чакання. Гэта спрашчае і робіць больш бяспечнай працу са шлангамі і пісталетамі. Паўторны запуск машыны праходзіць больш плаўна, без рэзкіх рыўкоў распыляльніка.

Нарэшце, мыйкі маюць ахову ад спынення і запуску рухавіка, якія адбываюцца ў выніку негерметычнасці помпы, шланга, насадкі-пісталета або трубаправодных сістэм, што забяспечвае даўжэйшы тэрмін службы мыйкі і яе надзейнасць.



​​​​​​​​​​​​​​