Бяспека важней за ўсё

Ухіляе рызыку ўзгарання, павышаючы бяспеку на вашым працоўным месцы​

​Бяспека з'яўляецца неад'емнай часткай распрацоўкі прамысловых пыласосаў, пнеўматычных канвеераў і цэнтралізаваных вакуумных сістэм Nilfisk.

Там, дзе прымяняюцца прамысловыя пыласосы, часта збіраюцца пылавыя воблакі, таксама магчыма збіранне лёгка-ўзгаральных газаў або выпарэнняў. З улікам таго, што ў паветры ёсць кісларод, прысутнасць вышэйназваных рэчываў азначае наяўнасць двух з трох элементаў, якія могуць прывесці да выбуху.

Прамысловыя пыласосы Nilfisk, сертыфікаваныя ў адпаведнасці з дырэктывамі ATEX, устараняюць трэці фактар-ініцыятар. Нашы пыласосы распрацаваны такім чынам, каб прадухіляць любое верагоднае ўзгаранне, што павышае бяспечнасць працы з пыласосам.





 
Антыстатычная сістэма

Антыстатычная сістэма Nilfisk азначае, што пыласос заўсёды заземлены. Такім чынам, падчас працы машыны Nilfisk, у якой выкарыстоўваецца электраправодны ўсмоктвальны шланг, разрад статычнай электрычнасці імгненна здымаецца. Гэта дазваляе пазбегнуць удару электрычным токам, іскраў і бруду, якія ўзнікаюць у выніку накаплення статычнай электрычнасці.​

Перавагі 

  • Адсутнічаюць небяспечныя іскры на ўсмоктвальным шлангу 

  • Адсутнічаюць непрыемныя ўдары электрычным токам

  • Заземлены ўсмоктвальны шланг не дае накоплівацца бруду
​​​

​​​​​​​​