Стратэгія

У 2015 годзе кампанія Nilfisk распачала новую стратэгію росту на 2015–2018 гады, якая называецца Accelerate (Паскарэнне). Асноўная ўвага ў стратэгіі Accelerate надаецца долі рынкаў, якія шпарка растуць, а таксама ініцыятывам па генерыраванні росту.


Новая стратэгія грунтуецца на падмурку, закладзеным стратэгіяй на 2010–2015 гады, і ставіць мэту быць выбарам кліента. У межах рэалізацыі папярэдняй стратэгіі кампанія Nilfisk паспяхова павысіла ўзровень задаволенасці пакупнікоў і ўзмацніла прысутнасць на рынку, запусціўшы шэраг ініцыятыў па пашырэнні продажаў і абслугоўвання, а таксама па стварэнні больш блізкіх адносін з кліентамі.

Рост, накіраваны на лідарства на рынку

У межах рэалізацыі стратэгіі Accelerate, мы намагаемся павялічыць долю на рынку праз выкарыстанне новых магчымасцей на рынку, інвестыцыі ў развіццё прадпрыемства і больш зразумелыя для кліентаў прапановы. Прасцей кажучы, мы імкнёмся стаць лідарамі на рынку.

 
Канчатковая мэта лідарства на міжнародным рынку складаецца ў развіцці ініцыятыў па ўзмацненні пазіцыі нашай кампаніі на рынку высокатэхналагічнай тэхнікі для прыбірання. У мэтах падтрымкі гэтай стратэгіі вялікая ўвага будзе надавацца сярэднім рынкам, дзе будуць прапаноўвацца больш простыя вырабы для прыбірання.
 
Мы намагаемся ўзмацніць прысутнасць і пазіцыі кампаніі на рынках, якія шпарка развіваюцца, праз пастаянныя інвестыцыі ў продажы і маркетынг на гэтых рынках. Апроч таго, кампанія Nilfisk таксама імкнецца гуляць актыўную ролю ў глабальнай кансалідацыі індустрыі тэхнікі для прыбірання і шукае адпаведныя магчымасці для зліцця і паглынання кампаній.
 
Стратэгічныя рычагі падтрымкі нашага росту

Такія ініцыятывы росту забяспечваюцца пры дапамозе чатырох стратэгічных рычагоў, якія задаюць прыярытэты ў надыходзячым перыядзе рэалізацыі стратэгіі:
 
1. Эфектыўнасць аддзела продажаў і абслугоўвання
2.    Канкурэнтаздольныя прапановы
3.    Стварэнне моцных брэндаў
4. Бесперабойныя працэсы лагістыкі
 
Падмурак для прымянення дадзеных рычагоў — гэта развіццё гнуткай камерцыйнай арганізацыі.
​​

 

 

Эфектыўнасць аддзела продажаў і абслугоўвання

У імкненні адпавядаць патрэбнасцям і патрабаванням нашых кліентаў мы працягнем першапачатковыя інвестыцыі ў продажы, рэсурсы абслугоўвання і сістэмы забеспячэння.


 

 

Канкурэнтаздольныя прапановы

Мы працягнем развіваць партфель прадукцыі з інавацыйнымі рашэннямі, каб стаць больш даступнымі і зразумелымі для нашых кліентаў, звяртаючы пры гэтым пастаянную ўвагу на агульныя выдаткі кліента.


 

 

Стварэнне моцных брэндаў

Мы рабілі і будзем рабіць пэўныя крокі па ўніфікацыі брэнда нашай кампаніі з міжнароднымі брэндамі кампаніі, каб стварыць больш стыльны міжнародны брэнд Nilfisk. Такім чынам, кампанія Nilfisk будзе прапаноўваць шырокі партфель рашэнняў па прыбіранні, у які будуць уваходзіць рашэнні, прызначаныя як для прафесійных прадпрыемстваў, так і для прадпрыемстваў спажывецкага сегмента.


 

 

Бесперабойныя працэсы лагістыкі

Мы працягнем паляпшаць якасць паставак кліентам падчас рэалізацыі «Праграмы трансфармацыі міжнароднага ланцужка паставак», якая была запушчана ў 2013 годзе, з істотным скарачэннем выдаткаў на абслугоўванне і працоўнага капіталу.


 

 

Гнуткая і камерцыйная арганізацыя

Паскораны рост патрабуе моцнага і трывалага падмурка, які складаюць зацікаўленыя супрацоўнікі, якія імкнуцца да павышэння прадукцыйнасці працы. Мы працягнем працу па паляпшэнні і развіцці навыкаў сваіх супрацоўнікаў і службовых абавязкаў нашых менеджараў у межах праграмы, якая была распачата ў 2013 годзе, з істотным скарачэннем выдаткаў на абслугоўванне і працоўнага капіталу.