Наша кампанія

​​

Кожны дзень па ўсім свеце людзям патрэбна чысціня навакольнага асяроддзя: на працоўных месцах ва ўстановах, на заводах, у бальніцах, аэрапортах і дома.

Паколькі насельніцтва планеты пастаянна павялічваецца і павышаюцца стандарты жыцця, адпаведна расце і попыт на прыбіранне і павышаную якасць жыцця.


Паглядзіце, як Nilfisk забяспечвае чысціню.​

  ​


Кампанія Nilfisk была заснавана для вытворчасці і продажу вырабаў самай высокай якасці па ўсім свеце. На працягу больш чым ста гадоў кампанія Nilfisk адпавядае зменлівым патрабаванням рынкаў і кліентаў, прапаноўваючы наватарскую прадукцыю і рашэнні За час існавання кампаніі мы набывалі іншыя кампаніі для пашырэння зоны абслугоўвання, і зараз мы маем устойлівыя пазіцыі дзякуючы сумеснай працы. Нас яднае абяцанне ўкараняць інавацыі і прапаноўваць прадукцыю самай высокай якасці. Сёння ажыццявілася мара нашага заснавальніка.

Карпаратыўны офіс групы Nilfisk знаходзіцца ў Даніі; кампанія мае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 45 краінах. Дзякуючы дадатковай моцнай сетцы распаўсюджвальнікаў кампанія Nilfisk прасоўвае і прадае сваю прадукцыю больш чым у 100 краінах. Нашы вытворчыя аб'екты размешчаны ў Азіі, Еўропе і Амерыках.

Наша прадукцыя перш за ўсё прызначана для камерцыйнага клінінгавага рынку, які ўключае ў сябе кліентаў, якія з'яўляюцца ўстановамі або прамысловымі прадпрыемствамі ці прафесійнымі клінінгавымі кампаніямі. Асноўныя лінейкі прадукцыі прадстаўлены тэхнікай для мыцця падлогі: прафесійнымі падлогамыйнымі і падмятальнымі машынамі, пыласосамі, мыйкамі высокага ціску і машынамі для прыбірання знадворных тэрыторый.

Вырабы прадаюцца пад вялікай колькасцю брэндаў, у тым ліку пад нашымі глабальнымі брэндамі Nilfisk і Viper, а таксама пад рознымі рэгіянальнымі і мясцовымі брэндамі, такімі як Advance і Clarke. ​​

  • 5500 супрацоўнікаў
  • Агульная выручка 918 мільёнаў еўра (2014 г.)
  • Гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 45 краінах свету
  • Прадукцыя Nilfisk прадаецца больш чым у 100 краінах
  • Больш 250 інжынераў займаюцца распрацоўкай прадукцыі
  • На распрацоўку вылучаецца каля 3 % ад агульнага абароту кампаніі
  • У 2014 годзе прадстаўлена 46 новых вырабаў і варыянтаў
  • Вытворчыя прадпрыемствы ў 10 краінах па ўсім свеце
  • Больш 700 працаўнікоў на месцах
  • У складзе групы NKT ​​​​


 

 ​


​​