Кіраванне

Выканаўчае кіраўніцтва кампаніі Nilfisk складаецца з шасці чалавек, якіх узначальвае Ёнас Персан, прэзідэнт і генеральны дырэктар
​​​​​

 

 ​

Ёнас Персан Пр
эзідэнт і Генеральны дырэктар

пачаў працаваць у кампаніі ў студзені 2014 года. Яго міжнародны вопыт уключае ўваход у праўленне кампаніі Assa Abloy і кіраванне падраздзяленнем кампаніі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Раней ён працаваў у кампаніях Alfa Laval Group і Nolato. Ёнас Персан мае вопыт працы ў буйных міжнародных групах кампаній, які ўключаў кіраванне ланцужком стварэння прыбавачнай вартасці. У яго таксама багаты вопыт кіравання продажамі, сумеснымі прадпрыемствамі і вопыт зліцця на новых рынках. Ёнас Персан нарадзіўся ў Швецыі ў 1969 годзе, мае дыплом інжынера Універсітэта Лунд, Швецыя.​​​


 

 

Карына Дзікон
Фінансавы дырэктар групы

Пачала працу ў кампаніі ў студзені 2016 года, адказвае за фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі і ўскосныя выдаткі. У кар'еры Карыны Дзікон ёсць некалькі пасад міжнароднага ўзроўню ў кампаніях ISS, Saxo Bank і PWC. У яе выдатная рэпутацыя і сур'ёзны вопыт не толькі фінансавага кіравання, але і стратэгічнага лідарства. Яна таксама мае каштоўнае разуменне клінінгавага бізнесу ў выніку працы на працягу 12 гадоў у кампаніі ISS, апошняя пасада — рэгіянальны фінансавы дырэктар у Цэнтральнай Еўропе. Карына Дзікон нарадзілася ў 1969 годзе, мае ступень магістра навук па аўдыце Школы бізнесу Орхус у Даніі. ​



 

 

Ларс Г'ёдсбёль
Выканаўчы Віцэ-прэзідэнт, Міжнародная дзейнасць

Пачаў працу ў кампаніі Nilfisk у 2003 годзе ў якасці начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння па Еўропе і Азіі. У 2005 годзе перайшоў у кіраўніцтва кампаніі, адказваў за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, вытворчасць, распрацоўку прадукцыі, а таксама за кіраванне прадукцыяй і маркетынг у Еўропе і Азіі. Назначаны выканаўчым віцэ-прэзідэнтам у 2008 годзе. З 2012 года адказвае за міжнародную дзейнасць. Яго вопыт уключае пасаду кіраўніка вытворчасці ў кампаніі Novo Nordisk A/S, а таксама пасаду кансультанта кіраўніка ў кампаніі McKinsey & Company, Inc. Ларс Г'ёдсбёль мае вопыт працы ў розных напрамках, уключаючы навукова-даследчую і доследна-канструктарскую працу, стратэгічнае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, вытворчасць, ланцужкі паставак, кіраванне прадукцыяй і якасцю; ён адказваў за стратэгічныя і вытворчыя ініцыятывы ў міжнародных кампаніях. Ларс Г'ёдсбёль нарадзіўся ў 1971 годзе, мае ступень магістра дзелавога адміністравання і гаспадарчага права Школы Бізнесу Капенгагена, Данія.



 

 

Андэрс Церкільдсэн
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт па продажах і абслугоўванні ў краінах Еўропы, Сярэдняга Усходу і Афрыкі

Працуе ў кампаніі Nilfisk з 1998 года ў якасці менеджара каналаў збыту, у 2005 годзе назначаны выканаўчым дырэктарам. Зараз адказвае за продажы і абслугоўванне ў краінах Еўропы, Сярэдняга Усходу і Афрыкі. У яго кар'еры былі пасады маркетынгавага дырэктара ў групе Incentive і начальніка вытворчага напрамку ў кампаніі Hardi International, адказнага за Паўднёвую Афрыку і Францыю. Андэрс Церкільдсэн мае вопыт тэрытарыяльнага кіравання, вопыт працы з ключавымі кліентамі, інтэрнацыяналізацыі прамысловых груп і кіравання гандлёвымі кампаніямі, сумеснымі прадпрыемствамі і паглынаннямі. Андэрс Церкільдсэн нарадзіўся ў 1962 годзе, мае ступень магістра дзелавога адміністравання па кіраванні прадпрыемствам, Універсітэт Сан-Францыска, ЗША.



 

 

Джэф Барна
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт па продажах і абслугоўванні

Пачаў працу ў кампаніі Nilfisk у 2012 годзе ў якасці генеральнага дырэктара гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША. У 2014 годзе быў назначаны Старэйшым генеральным дырэктарам, адказным за продажы і абслугоўванне ў Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Яго кар'ера ўключае пасады старэйшага віцэ-прэзідэнта па продажах і абслугоўванні ў міжнароднай кампаніі па вытворчасці акумулятараў Exide Technologies; у яго больш за 25 гадоў вопыту продажаў на паўночнаамерыканскім рынку. Ён мае грунтоўны вопыт працы з мадэлямі прамых і непрамых продажаў і маркетынгавымі стратэгіямі. Джэф Барна нарадзіўся ў 1961 годзе, мае ступень бакалаўра гуманітарных навук па англійскай мове і кіраванні прадпрыемствам, каледж Уільяма і Мэры, Вірджынія, ЗША.​



 

 

Ціна Маюн
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт па міжнародным маркетынгу і кіраванні прадукцыяй

Пачала працаваць у кампаніі Nilfisk у 2015 годзе ў якасці Старэйшага віцэ-прэзідэнта па міжнародным маркетынгу і кіраванні прадукцыяй. Мае вопыт працы на міжнародных пасадах у кампаніі Electrolux, багаты вопыт кіравання міжнародным партфелем прадукцыі, гандлёвым абаротам фірм, вопыт кіраўніцтва праграмамі і вытворчасцю, у прыватнасці, у плане закупак і навукова-даследчай і доследна-канструктарскай працы. Ціна Маюн таксама мае сур'ёзны вопыт працы з буйнымі праграмамі змяненняў і ўдасканалення дзелавых працэсаў (Business Process Excellence). Апроч таго, яна мела прыкметную ролю ў трансфармацыі і інтэрнацыяналізацыі кампаніі Electrolux. Некалькі гадоў яна працавала ў Швецыі і Францыі. Ціна Маюн нарадзілася ў 1970 годзе, мае ступень магістра па кіраванні прадпрыемствам, Еўрапейскі інстытут кіравання закупкамі (EIPM), Жэнева, Аршан, Францыя.​

​​​​​
​​​​